вожык-вожык у дупе ножык
зарэзалі вожыка злыя падонкі
білі нагамі, пры гэтым кожны
спрабаваў стукнуць яго ў пячонку
вожык жадаў клікаць на дапамогу
крыўднікі былі яму перашкодай
вожык жадаў звернецца да Бога
але ён чамусьці быў па-за зонай
нават іголкі яго ахоўныя
не памянялі злачынныя планы
уколы вожыка былі такія
што не вытрымоўвалі наркаманы
хтосьці дакладным ударам сякеры
лёгка скасіў вожыка абарону
спіна без іголак вельмі хварэла
ад вострай нястачы тэстастэрону
вожык скруціўся і стаў як мячык
спартовы снарад для футбалістаў
нікчэмна ляжаў на зямлі без аддачы
ён быў у брудзе, падонкі чыстымі
нож бліснуў і патрапіў у цела
свежая кроў абрындала вуліцу
вылечыць рану нажаль не паспелі
рэзкі ўдар не прымусіў мучацца